Грамадзкае Польскае тэлебачаньне й Міністэрства замежных справаў Польшчы падпісалі пагадненьне пра стварэньне тэлеканалу ТВ Беларусь. Згодна з кантрактам, разьлічаным на некалькі гадоў, тэлебачаньне будзе фінансавацца з рэзэрвнага бюджэту МЗС РП.

ТВ Беларусь будзе спадарожнікавым каналам. Плянуецца, што праграма будзе вяшчацца па двух спадарожніках 15 гадзін у суткі. Старт каналу заплянаваны на кастрычнік.

Выдаткі на дзейнасьць каналу ТВ Беларусь сёлета складаюць 16 млн. злотых (каля 4 млн. эўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?