У панядзелак 5 лістапада ў межах Дзён святога Губерта ў Гародні адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў».

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. У сустрэчы разам з ёй возьмуць Алесь Камоцкі і Міхась Скобла.

Аўдыёкніга выдадзена Беларускім гістарычным таварыствам ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat.org.

Запрашаем усіх!

Пачатак а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а-38, уваход вольны.

Выдаўцы абяцаюць, што ўсе прысутныя атрымаюць аўдыёкнігу ў падарунак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?