КДБ Беларусі валодае інфармацыяй аб акалічнасцях катастрофы Іл‑76 кампаніі «Трансавіяэкспарт» у Самалі 23 сакавіка.

Як паведаміў у гутарцы з журналістамі першы намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей, у межах расследавання крымінальнай справы былі адпраўлены запыты ў шэраг дзяржаў. Паводле яго слоў, «адгукнуліся многія, у каго ёсць там свае прадстаўнікі, у тым ліку ЗША». «Паступіла дастаткова зразумелая інфармацыя аб тым што здарылася», — сказаў В.Дземенцей. Паводле яго слоў, расследаванне працягваецца.

Нагадаем, 23 сакавіка над Магадзіша быў збіты самалёт Іл‑76 EW‑78849, што належаў РУП «Авіякампанія «Трансавіяэкспарт». Усе 11 грамадзян Беларусі, якія знаходзіліся на борце, экіпаж і тэхнічны персанал загінулі. Самалёт вывозіў з Самалі дэмантаванае абсталяванне, якое было знята з пацярпелага крушэнне 9 сакавіка яшчэ аднаго беларускага судна Іл‑76.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?