Установа пад працоўнай назвай FunMotel зможа прыняць да тысячы наведнікаў у дзень.
У распараджэнні кліентаў будуць 147 нумароў і паўтары сотні супрацоўніц. Перад бардэлем будзе адкрыта стаянка на 350 машын з адмысловым месцам для аўтобусаў. Увесь гэты комплекс плануецца абнесці трохметровым непразрыстым плотам дзеля захавання прыватнасці кліентаў.
Паводле словаў Ласкарыса, яго ўстанова стане «чатырохзоркавай» і пакажа сабой «пераход ад гастранома да супермаркета» у індустрыі сэкс-турызму.

У асартыменце FunMotel будуць такія віды забаў як традыцыйны сэкс, вечарынкі свінгераў, свальны грэх, майстар-класы зорак порнаіндустрыі і многае іншае. Праектам таксама прадугледжана будаўніцтва шэрагу рэстаранаў, спа-салона і трэнажорнай залы.

Стваральнікі бардэля ўжо паабяцалі, што ніводны кліент не сыдзе адтуль незадаволеным або расчараваным: разнастайнасць і якасць паслуг будуць гарантаваныя.

Дакладнае месца будаўніцтва ўстановы пакуль трымаецца ў таямніцы, бо Ласкарыс асцерагаецца пратэстаў з боку мясцовых жыхароў, якіх тэарэтычна можа засмуціць суседства з найбуйнейшым бардэлем Еўропы. Разам з тым аўтары ідэі абяцаюць, што дом цярпімасці будзе размешчаны такім чынам, каб нікому нічым не перашкаджаць.

Прастытуцыя ў Аўстрыі з’яўляецца легальнай, дзейнасць жрыц кахання рэгулюецца законамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?