У рэдакцыю Tut.by прыйшоў разліковы лісток малодшага навуковага супрацоўніка аднаго з інстытутаў НАН. У сярэднім яго зарплата набліжаецца да трох мільёнаў, але ў кастрычніку не выйшла і двух.

«Залаты медаль, чырвоны дыплом, аспірантура… І за гэта 1.939.000 у кастрычніку.

Усё разумею: бываюць цяжкія часы ў краіне, разруха ў арганізацыі, неналежная кваліфікацыя, няма замоваў. Але тут укалваеш, з-за кругазвароту паперак пыл не паспявае асядаць, зарплата ў краіне амаль 500 даляраў, і нават не папярэдзілі… «, —
бядуе чытач.

«На квітку імя замазаў не ад таго, што баюся, а ад таго, што сорамна… Цікава, што жонка ўвечары скажа», — дадае ён.

Следам у рэдакцыю прыйшлі яшчэ два разліковыя лісткі. Яны належаць калегам чытача, якія працуюць у тым жа аддзеле таго ж інстытута.

Малодшы навуковы супрацоўнік, як і аўтар першага ліста, не атрымаў двух мільёнаў рублёў.

Кандыдату навук (яго разліковы лісток справа), які амаль 40 гадоў аддаў беларускай навуцы, налічаны трохі большая сума — 2,75 мільёна. На іх навуковец павінен будзе жыць цэлы месяц.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?