Паводле вынікаў кастрычніка золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь, разлічаныя згодна са стандартамі МВФ, скараціліся на 102,8 млн. долараў і, паводле папярэдніх звестак, на 1 лістапада 2012 года склалі 8 млрд. 23,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.
У нацыянальным вызначэнні аб’ём ЗВР скараціўся на 126,7 млн. долараў і склаў 8 млрд. 702,3 млн. долараў у эквіваленце.
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, скарачэнне золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацбанкам і ўрадам, якое ў кастрычніку гэтага года было выкананае ў поўным аб’ёме, а таксама зніжэннем цэн на каштоўныя металы на міжнародных рынках.
У адрозненне ад нацыянальнай методыкі вызначэння рэзерваў методыка падліку МВФ адрозніваецца тым, што пры падліку ЗВР улічваюцца толькі манетарнае золата і валютныя рэзервы ў свабодна канверсаваных валютах замежных дзяржаў.
Варта адзначыць, што золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца чацвёрты месяц запар. У верасні было зафіксавана іх зніжэнне на 15,2 млн. долараў, у жніўні — на 106,3 млн., у ліпені — на 82 млн.
Апошнім месяцам, калі ў краіне адзначаўся рост рэзерваў, быў чэрвень гэтага года. Тады золатавалютныя рэзервы выраслі на 291 млн. долараў.