Візіт будзе доўжыцца па 11 лістапада. Запланаваны сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым і прэм’ер-міністрам Серыкам Ахметавым.

Кіраўнік урада Беларусі таксама возьме ўдзел у пасяджэнні беларуска-казахстанскага дзелавога форуму. Акрамя гэтага, чакаецца, што прэм’ер-міністр наведае ў Казахстане сумеснае прадпрыемства ТАА СП «КазБелАЗ», АТ «Кенжэр», міжнародны навукова-вытворчы холдынг «Фітахімія».

З 11 па 13 лістапада адбудзецца афіцыйны візіт урадавай дэлегацыі на чале з Мясніковічам ў Народную Рэспубліку Бангладэш. Кіраўнік урада сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны Зілурам Рахманам, а таксама прэм’ер-міністрам Шэйх Хасінай.

З 13 па 15 лістапада Мясніковіч наведае з рабочым візітам Індыю.

Прэм’ер-міністр Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам Пранабам Мукрэджы і прэм’ер-міністрам Манмаханам Сінгхам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?