Атака кактэйлямі Молатава на літоўскае пасольства ў Мінску — гэта неадэкватная рэакцыя на нараду лідараў беларускай апазіцыі пад эгідай Рады БНР, што адбылася ў Вільні 3–4 лістапада, — мяркуе былы маёр КДБ Ануфрый Рамановіч, які эміграваў у Польшчу і цяпер стаў намеснікам палкоўніка Барадача ў Радзе нацыянальнага адраджэння.

Як вядома, на віленскай нарадзе быў падпісаны Мемарандум аб абароне незалежнасці, які падпісалі і Барадач, і Мілінкевіч, і Лябедзька, і Пазняк.

«У гэтай падзеі ўладу палохае тая акалічнасць, што Рада БНР з’яўляецца аб’яднаўчым фактарам: беларуская апазіцыя нарэшце змагла сабрацца без замежнай дапамогі па ўласнай ініцыятыве і дамагчыся пэўнага выніку. Уладу гэта сур’ёзна турбуе», — сказаў Рамановіч у інтэрв’ю «Беларускаму партызану». Маёр нагадаў словы Лукашэнкі з 2010 года: «Нічога на тэрыторыі Беларусі проста так не адбываецца».

Дарэчы, мемарандум, iнiцыяваны Радай БНР, сёння быў ухвалены Палiтрадай АГП.
Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька.

У другой палове дня стала вядома, што да Мемарандума далучыўся таксама лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. Пра гэта напісана на старонцы Рады БНР у Фэйсбуку.

Дакумент у Вільні падпісалі: Уладзімір Барадач (Аргкамітэт Рады Нацыянальнага Адраджэння), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт «Беларускага Руху)», Аляксандр Дабравольскі (АГП), Мікола Дземідзенка («Малады Фронт»), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія «Наш Дом»), Аляксандр Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янукевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР — Івонка Сурвіла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?