Як паведаміў праваабаронца БелаПАН па тэлефоне, гэта адбылося на вуліцы Сікорскага прыблізна ў 15.00.

«Аўтамабіль, на якім я ехаў, спынілі супрацоўнікі ДАІ. У мяне праверылі дакументы і, „прабіўшы“ іх па базе, заявілі, што я нібыта хаваюся ад адміністрацыйнага пераследу і мяне адшуквае Ленінскі РАУС Брэста», — сказаў Кісляк.

Праваабаронцу даставілі ў Ленінскі раённы аддзел унутраных спраў.

«Удалося высветліць, што затрыманне звязана з тым, што я не прайшоў дактыласкапію. Але апошнім часам мяне нават не выклікалі наконт гэтага ў міліцыю. І таму лічу ўключэнне ў такую базу даных незаконным», — падкрэсліў Кісляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?