«Музычны скарб часоў Напалеона» знайшоў ансамбль салістаў «Класік-Авангард»
пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Байдава і гатовы падзяліцца сваімі адкрыццямі і знаходкамі з прыхільнікамі 22 лістапада на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі.

«Музычны скарб часоў Напалеона» — новая канцэртная праграма калектыва і, як заўсёды, новыя адкрыцці. Новыя імёны і творы-прысвячэнні Напалеону Банапарту, прысвячэнні ад М. К. Агінскага, Л.Керубіні, Дж. Паізіела…