Незвычайная карціна прыцягвае ўвагу мінакоў.
Гэтыя выявы часовыя, кажуць у кампаніі, што займаецца вонкавай рэкламай.
На вуліцы Казлова нядаўна з'явіліся дзве ідэнтычныя рэкламы Нясвіжскага палацу.
Адразу тры аднолькавыя рэкламныя шчыты размясціліся на сценах будынка, што месціцца на вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці. Адзін шчыт вісіць над крамай «Акіян», яшчэ два — адзін пад адным — над кавярняй «Fresh cafe».
Незвычайная карціна прыцягвае ўвагу мінакоў, некаторыя фатаграфуюць рэкламнае трыа.
Разгадку карэспандэнт «НН» адшукаў у кампаніі «Коларэкспрэс», якая займаецца вонкавай рэкламай і якой належаць шчыты.
«Тое, што вы бачыце — гэта працэс мантажу рэкламных шчытоў. Ён пакуль незавершаны. Па законе аб рэкламе мы не можам размясціць на шчытах пустое белае палатно»,— патлумачылі ў кампаніі. У хуткім часе на тых шчытах з’явіцца рэклама і яна будзе рознай.
Цікава, што далей на вуліцы Казлова нядаўна з’явілася рэклама Нясвіжскага палаца. У двух экземплярах і таксама аднолькавая. Адзін шчыт размешчаны каля цырульні «Ясь і Яніна», другі праз дарогу — каля крамы «Торты».
Навал сацыяльнай рэкламы сведчыць пра небагаты аб'ём рынку камерцыйнай рэкламы ў Беларусі. Агульны абъём яго ацэньваецца ў 144 млн даляраў у 2012 годзе. Прыкладна 12% яго прыпадае на аўтдорную рэкламу.



