Інцыдэнт адбыўся падчас гульні «Энергетык» (Душанбэ) і «Істараўшан» 8 лістапада.Футбалісты былі незадаволеныя рашэннем арбітра залічыць гол у вароты «Энергетыка» і выдаліць гульца. Пазней суддзя Бахром Садулоеў выдаліў яшчэ аднаго футбаліста «Энергетыка». Незадаволенасць вылілася ў бойку. Матч скончыць не атрымалася.
Але пераўзысці па папулярнасці ролік з п’яным беларускім суддзём Сяргеем Шмолікам таджыцкі інцыдэнт наўрад ці зможна.