Адзін з работнікаў прыслаў у Рэдакцыю копію шаблона распіскі. У ёй працадаўца спасылаецца на тое, што «заробак з’яўляецца прадметам камерцыйнай таямніцы», якую нельга агучваць без дазволу наймальніка.

Работнік «Сарыі Бія-Індастрыс» мяркуе, што

«дырэктар нічога не прыдумаў, каб пазбегнуць надакучлівых пытанняў наконт заробку і яго павышэння, як увогуле забараніць гэтую тэму для абмеркавання пад страхам быць пакараным і ў далейшым — звольненым».

І дадае, што заробак на прадпрыемстве — не самы вялікі па раёне.

Адміністрацыя такі крок тлумачыць па-свойму —

«у мэтах выключэння распаўсюджвання чутак і плётак, а таксама нармалізацыі абстаноўкі ў калектыве».

Юрысты такую распіску называюць незаконнай. І адзначаюць, што паводле пастановы Савета Міністраў 6 лістапада 1992 №670

камерцыйную таямніцу не могуць складаць звесткі пра колькасць і склад работнікаў, іх заробкі.

І нельга чалавека прымусіць падпісаць такі дакумент.

«Сарыя Бія-Індастрыс» — замежнае прыватнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства. Асноўная дзейнасць — збор адкідаў жывёльнага паходжання; перапрацоўка іх для вытворчасці кармавой мяса-касцявой мукі і тлушчу жывёльнага тэхнічнага і кармавога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?