Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя здарылася 8 лістапада прыкладна ў 21.45 на аўтадарозе Баранавічы — Гродна непадалёк ад вёскі Лесіна.

34-гадовы жыхар Баранавіч, кіруючы аўтамабілем «Таёта-Авенсіс», учыніў наезд на веласіпедыстку, якая ехала па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку. Яна памерла на месцы здарэння. Пры загінулай не было ніякіх дакументаў. На выгляд ёй 45–50 гадоў.

Участак дарогі, дзе здарылася аварыя, быў неасветлены. Веласіпедыстка не была абазначана святлоадбіўнымі элементамі.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?