• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Мова

Фота minsk1067.livejournal.com

09.11.2012 / 16:44

Як Onliner пісаў пра лацінку ў метро: лінгвістычны эксперымент ці дылетанцкі ўкід?

Фота minsk1067.livejournal.com

Беларускі партал Onliner.by некалькі дзён таму апублікаваў відэарэпартаж, у якім журналіст Аляксей Носаў правёў «тэст-драйв» новых схемаў метро, прадубляваных беларускай лацінкай. Пры гэтым падвопытным выступаў адзін чалавек — амерыканец Скот Крыстафэрсан, які гуляе за баскетбольную каманду «Цмокі-Мінск».

    Той самы рэпартаж

Пасля віртуальнай «бойкі» ў некалькі сотняў каментароў, «эксперымент» Onliner.by быў дапоўнены каментаром намесніцы старшыні ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі Ірыны Ціханавай, якая дастаткова зразумела растлумачыла, што ў Беларусі ёсць ладная сістэма перадачы геаграфічных назваў з дапамогай сімвалаў лацінскага алфавіта.

Праз абурэнне Глеба Лабадзенкі з нагоды здзеку з мовы, Onliner.by вырашыў «перайсці на асобы» і заўпэўніў, што з мовы ніхто не здзекваецца ды ўвогуле партал абедзвюма рукамі за беларускую мову ў метро, але назвы павінны быць напісаны такім чынам, каб замежнікі, якія валодаюць англійскай моваю, «былі ў стане іх прачытаць і агучыць», бо інакш «падобная транслітэрацыя губляе ўсялякі сэнс».

Але давайце пра ўсё па парадку.

Памылка рэпарцёра Анлайнера была ў тым, што выбарка падобнага «эксперыменту» не можа складацца з аднаго чалавека, прадстаўніка адной моўнай культуры.
Я ніколі не паверу, што ў Мінску акрамя амерыканца нельга знайсці прадстаўнікоў іншых моўных культураў: нарвегаў, шведаў, фінаў, немцаў, французаў. Жыхары Заходняй Еўропы звычайна даволі добра валодаюць англійскай, але якім бы быў вынік прачытання назваў? Жыхары ж Ўсходняй Еўропы будуць адчуваць сябе сярод дыякрытычных знакаў беларускай лацінкі як дома.
Па-трэцяе, ці задавала сабе рэдакцыя Onliner.by пытанне: «Чаму як Акадэмія Навук Беларусі, так і ААН зацвердзілі такую лацінку?» Адказ, дарэчы, ёсць у тым жа анлайнераўскім матэр’яле: мэтай Метрапалітэну было прыстасаваць надпісы для прачытання і агучвання людзьмі, якія ў паўсядзённым жыцці выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт. А беларуская лацінка… абсалютна дакладна перадае з дапамогай лацінскіх літараў вымаўленне беларускай мовы.

Onliner.by пра гэта не напісаў ні слова — напэўна, журналісты партала проста не ведаюць гэтага. Галоўная ж праблема была сфармулявана вакол «незразумеласці» («тарабаршчыны», «іерогліфаў» — так многія называлі дадзеную з’яву ў каментарах) лацінкі і «няздольнасці» носьбітаў англійскай мовы прачытаць іх.

Маё асабістае меркаванне наконт гэтага — менавіта тут Onliner.by абразіў большую частку еўрапейцаў.
Англійская мова — адна з нешматлікіх, графічная сістэма якой заснаваная на лацінскім алфавіце і ў якой адсутнічаюць дыакрытычныя знакі. Большасці моваў запазычаных лацінскіх літараў было недастаткова, таму яны стваралі новыя на аснове раманскіх. Такія сімвалы выкарыстоўваюцца ў французскай, нямецкай, шведскай, нарвежскай, чэскай, ісландскай, літоўскай мовах… Лягчэй, напэўна, пералічыць тыя, у якіх гэтых сімвалаў няма.
Лацінка — не праблема для замежнікаў. Лацінка — гэта, на жаль, праблема, у першую чаргу, для некаторых беларусаў. Не могуць зрабіць нечытальнай лацінку чатыры літары (ž, č, ŭ, š) ды адзін знак (нахільная рысачка зверху, якае пазначае мяккасць зычнага). Цікава, колькі часу патрабуецца чалавеку, каб запомніць правілы чытання чатырох (!) літараў?
З уласнага досведу скажу: каб вывучыць абсалютна незнаёмыя арабскія літары падчас знаходжання ў Ліване, мне спатрэбілася тры гадзіны.

Апошняй кропляй сталі схемы метро Дэлі, Сеула, Шанхая і Кіева ў якасці прыкладу «правільнай» транскрыпцыі. Але ж у Індыі англійская мова — дзяржаўная. А ў Паўднёвай Карэі ды Кітаі выкарыстоўваюць свой алфавіт ды іерогліфы, таму там выкарысталі запіс з дапамогай англійскага варыянта лацінскага алфавіта, які, дарэчы, далёкі ад гучання моваў.

У Кіеве ж надпісы зроблены з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі, якая, у адрозненне ад беларускай лацінкі, толькі спрабуе капіяваць гучанне арыгінала, але не адпавядае яму на 100%.
Адрозненне беларусаў ад украінцаў у тым, што ў нашых паўднёвых суседзяў няма ўласнай лацінічнай традыцыі, а ў беларусаў ёсць — Багушэвіч і Купала пісалі на лацінцы. Уласную гісторыю нельга перапісваць з нуля кожныя 50 гадоў!
Дзе ж карты метро Стакгольма, Осла, Парыжа? Яны таксама прыстасаваныя для замежнікаў: легенда картаў перакладзеная на англійскую, але свае алфавіты ніхто не мадыфікаваў для амерыканцаў (а дакладней для адзінага прысутнага ў відэа амерыканца).

Незразумеласць лацінкі для Скота Крыстафэрсана — факт, які нельга адмаўляць: у англійскай няма дыякрытычных знакаў, тым больш шмат амерыканцаў не бачаць сэнсу ў вывучэнні замежных моваў. Іх часткова можна зразумець: навошта вучыць чыю-небудзь іншую мову, калі ўвесь свет разумее тваю?

З іншага боку, наўрад ці колькасць карэнных носьбітаў англійскай мовы будзе найбольшай сярод агульнай масы турыстаў. Для большасці ж з іх англійская мова будзе замежнай. А ведаючы дзве еўрапейскія мовы, можна вельмі лёгка зразумець прынцыпы вымаўлення і напісання калі не ўсіх, дык, напэўна, большасці астатніх моваў Еўропы.
Менавіта ў гэтым выпадку білінгвы і полілінгвы маюць перавагу.

Тое, што замежнікі пад час знаходжання ў Беларусі не змогуць вывучыць чатыры літары падаецца зусім малаверагодным, тым больш турыстам уласціва цікавіцца мясцовым. Галоўнае — сістэматычна выкарыстоўваць лацінку пры запісах геаграфічных назваў, а таксама ў картах.

Onliner.by зрабіў важную справу, узняўшы гэтую тэму, але пры тым несвядома прынізіў беларускую мову.

Між тым існуюць рэчы, з якіх нельга кпіць. Сёння мы маем столькі свабоды, колькі не мелі ніколі: можна ганьбіць любых ўчорашніх герояў сёння, сённяшніх — сёння, сённяшніх і ўчорашніх — заўтра… Але кпіць з любое мовы — табу. Паспрабуйце парагатаць з любой у прысутнасці носьбітаў — і ацаніце рэакцыю. Тым і тлумачыцца рэзкая рэакцыя каментатараў сайта.

КХ, перакладчык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усяго патроху
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх