Актывіст апазыцыі Уладзімір Шульжыцкі па асабістай ініцыятыве на невялікіх аркушах паперы пісаў ад рукі хвалі радыё «Свабода» і распаўсюджваў іх па паштовых скрынках. На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон на выпадак, калі ў некага ня будзе атрымлівацца настройка прымача.

Гэта й выкарысталі міліцыянты. Яны затэлефанавалі яму 24 красавіка і папрасілі, каб той прыйшоў па канкрэтным адрасе і дапамог у настройцы радыёпрымача. На месцы Шульжыцкага арыштавалі, каб спраўдзіць дакумэнты, а ў пастарунку склалі на яго пратакол за тое, што, быццам, нецэнзурна лаяўся, паведаміла радыё «Свабода».

На ноч апазыцыянера пакінулі ў пастарунку. Сёньня над Уладзімерам Шульжыцкім адбудзецца суд.

Уладзімер Шульжыцкі — беспартыйны, на мінулых выбарах балятаваўся ў дэпутаты мясцовага Савета, аднак дэпутатам ня стаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?