9 лістапада з лідарам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітром Дашкевічам, які знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1, сустрэўся яго адвакат.

Як паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронту» і нявеста Дашкевіча Наста Палажанка, Зміцер расказаў адвакату падрабязнасці свайго этапіравання з Мазыра ў Гродна.

«Дашкевіча адправілі на этап толькі 4 лістапада. Суткі правёў у магілёўскай турме, яшчэ суткі — у баранавіцкай. Раніцай 7 лістапада прыбыў у гродзенскую турму № 1.
Суткі правёў у каранціне, пасля чаго быў пераведзены ў камеру ў новы корпус турмы, які зняволеныя называюць «амерыканкай», — расказала Анастасія.

Яна зазначыла, што, паводле слоў Змітра, у «амерыканцы» ў параўнанні са старым корпусам турмы — «бастыёнам» — больш строгі кантроль з боку адміністрацыі, але пры гэтым не так востра стаіць пытанне спальных месцаў на колькасць зняволеных. Пакуль умовы ў гродзенскай турме не прынцыпова адрозніваюцца ад умоў у памяшканнях камернага тыпу глыбоцкай і мазырскай калоній, дзе раней утрымліваўся Дашкевіч. Паводле слоў Палажанкі, Дзмітрый адчувае сябе бадзёра, ні на што пакуль не скардзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?