Упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці ў межах расследавання выбуху на беларуска-польскай мяжы распачата справа па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 228 Крымінальнага кодэкса (замах на ўчыненне кантрабанды выбуховых рэчываў групай асоб).
Аб гэтым паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Вядома, што напярэдадні здарэння сем чалавек былі затрыманыя на польскім баку ў сувязі з незаконным перасячэннем мяжы. З улікам таго, што іншаземцы знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, КДБ з мэтай аб’ектыўнага і поўнага расследавання накіруе ў кампетэнтныя органы гэтай краіны просьбу аб аказанні прававой дапамогі ў расследаванні крымінальнай справы.

Нагадаем, ноччу 5 лістапада ваеннаслужачыя Гродзенскай пагранічнай групы выбылі на спрацоўванне сігналізацыйнага комплексу і на месцы знайшлі сляды ў напрамку польскай тэрыторыі. Пра парушэнне мяжы былі праінфармаваныя польскія памежнікі, якія пазней затрымалі семярых нелегальных мігрантаў — грамадзян В’етнама і Афганістана. Як пазней высветлілася, перасякаючы мяжу, яны перацягвалі адзін аднаго на пакрывале.

Пры даследаванні слядоў, якія вядуць углыб тэрыторыі Беларусі, памежнікі ў непасрэднай блізкасці ад лініі мяжы знайшлі дзве варонкі аб выбухаў невядомага паходжання. Паводле наяўнай інфармацыі, вакол варонак былі раскіданыя рэшткі адзення і валюты.

Праз некалькі дзён у КДБ паведамілі, што выбух адбыўся у перыяд з 21.10 да 21.20 4 лістапада, што пацвярджаецца і апытаннямі мясцовых жыхароў. Знойдзеныя на месы здарэння элементы, у тым ліку фрагменты электрычных правадоў і плат, іншыя матэрыялы, накіраваныя на комплексную экспертызу, па выніках правядзення якой будзе прынята рашэнне аб распачынанні крымінальнай справы. Магутнасць выбуху не перавышала 1 кг у тратылавым эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?