Аб гэтым 9 лістапада на ўрачыстай цырымоніі закрыцця XIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» паведаміў старшыня журы асноўнага конкурсу гульнявога кіно, рэжысёр Андрэй Звягінцаў.Гран-пры «Золата «Лiстапада» за найлепшы фільм прысуджаны карціне «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы, знятай паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
Таксама на цырымоніі закрыцця ў Малой зале Палаца Рэспублікі былі аб’яўленыя пераможцы ў іншых намінацыях.
Прыз прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» атрымаў Аляксандр Карпілоўскі — рэжысёр карціны «Прыватнае піянерскае» (Расія).
Уручаючы спецыяльны прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — прыз сімпатый гледачоў («Бронзу «Лістапада») карціне «Веласіпед майго бацькі» (Польшча), мэр сталіцы Мікалай Ладуцька адзначыў: «Мне вельмі прыемна паведаміць вам, што сёлета абсалютная большасць фільмаў прайшла пры аншлагу. У кінатэатрах горада не хапала месцаў для вялікай колькасці ахвотных убачыць кіно. Я хачу падзякаваць мінскаму гледачу за такую цікавасць да кінамастацтва. Кінафестываль „Лістапад“ становіцца больш эфектыўным год ад году.
Сёлета фільмы ў рамках кінафестывалю наведала больш чым 30 тысяч чалавек!»
Прыз «За найлепшую рэжысуру» атрымаў Васіль Сігараў (фільм «Жыць», Расія). Прыз «За лепшую аператарскую работу імя Ю.А Марухіна» дастаўся Аадэлю
Прыз «Серабро «Лістапада» ў намінацыі «Фільм як з’ява мастацтва» атрымала карціна «За пагоркамі» Крысціяна Мунджу (Румынія, Францыя, Бельгія).
Прыз «За найлепшую жаночую ролю» рашэннем міжнароднага журы быў прысуджаны Яні Траянавай і Вользе Лапшыной (фільм «Жыць»). Прыз «За лепшую мужчынскую ролю» атрымаў Міхаіл Месхі (фільм «Апякун» Зазы Урушадзэ, Грузія). Спецыяльны дыплом журы «За актуальнасць тэмы і дакладнасць кінамовы» прысудзілі фільму «Пасля Лусіі» Мічэль Франка (Мексіка).