Днём 9 лістапада супрацоўнікі баранавіцкай ДАІ у рамках чарговай акцыі вучылі кіроўцаў саступаць дарогу «хуткай», паведамляе «Intex-press». На гэты раз парушальнікаў не папярэджвалі, а забіралі правы. Усяго, за гадзіну акцыі было складзена каля дзясятка адміністрацыйных пратаколаў. Парушальнікам пагражае буйны штраф, а ў горшым выпадку — пазбаўлене правоў.