Як паведамляецца на афіцыйным сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за 10 месяцаў 2012 года ў краіне выяўлена 1.046 ВІЧ-інфікаваных (за такі ж перыяд 2011 года — 992).

На 100 тысяч насельніцтва сёння прыпадае 115,9 выпадку ВІЧ-інфекцыі.

Больш за ўсё выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў Гомельскай вобласці — 6 тыс. 848. Затым ідуць Мінск (2,5 тыс.), Мінская вобласць (1 тыс. 949), Брэсцкая (1 тыс. 66), Магілёўская (815), Віцебская (743) і Гродзенская (575) вобласці.

Пераважная колькасць ВІЧ-інфікаваных — ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. Удзельная вага асоб 15—19 гадоў у агульнай структуры ВІЧ-інфікаваных за 10 месяцаў 2012 года склала 1,8% (у 2011 годзе — 1,2%).

З ліку ўсіх інфікаваных 45,2% заразіліся ВІЧ пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных сродкаў, 52,3% — палавым шляхам. Сярод інфікаваных у 2012 годзе пры ўжыванні наркотыкаў заразіліся 21%, палавым шляхам — 77,2%.

У цэлым па Беларусі сярод ВІЧ-інфікаваных 60,3% мужчын. За 10 месяцаў гэтага года мужчыны склалі 53,4% ад усіх ВІЧ-інфікаваных.

За ўвесь час распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі (з 1987 года) ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 2 тыс. 185 дзяцей, у тым ліку за 10 месяцаў гэтага года — 182. Дыягназ "ВІЧ-інфекцыя" пацверджаны 2.010 дзецям, народжаным ад ВІЧ-інфікаваных маці, у тым ліку 12 дзецям сёлета. З ліку такіх дзяцей 10 памерлі. Усяго ў Беларусі сярод дзяцей ва ўзроставай групе ад 0 да 14 гадоў зарэгістравана 225 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

У Беларусі налічваецца 3 тыс. 517 хворых СНІДам, у тым ліку з пачатку 2012 года гэты дыягназ устаноўлены 492 пацыентам (за 10 месяцаў 2011 года — 516).

Сярод ВІЧ-інфікаваных пацыентаў памерла 3 тыс. 8 чалавек, у тым ліку 1 тыс. 676 — у стадыі СНІДу. За 10 месяцаў гэтага года памерла 317 чалавек, у тым ліку 219 — у стадыі СНІДу. Для параўнання, за 10 месяцаў мінулага года памерла 354 чалавекі, у тым ліку 226 — у стадыі СНІДу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?