Выбуховая прылада была змешчана і закамуфліравана ў металічнай бляшанцы з-пад напою ёмістасцю 0,33 л».

Гэта не пра выбух у Віцебску ля будынка КДБ 11 лістапада 2012 года. Гэта з выраку суду па справе наконт выбуху ў Віцебску 14 верасня 2005 года.

Прылады, якія выбухнулі ў Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года, былі падобныя на першую па адным параметры — закамуфляваныя пад напоі: бляшанка 0,33 літра ў першым і бляшанка з-пад піва 0,5 літра ў другім выпадку.

А вось афіцыйная інфармацыя пра выбух 11 лістапада 2012 года з сайта КДБ Беларусі:

«Кардонны ці пластмасавы тубус, начынены 50–70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў бляшанку ёмістасцю 0,25–0,33 літра без паражальных элементаў. У дзеянне прыведзена агнявым спосабам (шляхам падпалу)».

З нагоды гэтага выбуху распачалі крымінальную справу паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Таксама спачатку кваліфікаваліся выбухі ў 2005 годзе, пазней перакваліфікаваныя ў тэрарызм.

Прылада ў 2005 годзе была прыведзеная ў дзеянне з дапамогай кнота ці іншай неўстаноўленай выканаўчай прылады.
Фармулёўка «іншая неўстаноўленая выканаўчая прылада» — гэта з канчатковага абвінавачання Канавалаву і Кавалёву.

Прылада, якая спрацавала ля віцебскага КДБ, адрозніваецца ад прыладаў 2005 года тым, што не мела паражальных элементаў.

Увечары 23 верасня 2005 КДБ адрапартаваў, што падазраваныя затрыманыя. Праз тыдзень Лукашэнка сказаў, што «ў Віцебску гэтыя два ахламоны ўзарвалі імітацыйнае прыстасаванне і думалі, што іх не знойдуць. Іх хутка вылічылі, знайшлі, і яны ўжо распавялі, дзе бралі порах і як хацелі папужаць людзей у месцах».

Гаворка ішла пра братоў Мурашка, якіх праз паўгода ўтрымання ў СІЗА выпусцілі. А выбух у выніку прыпісалі Канавалаву затрыманаму амаль праз 6 гадоў.

Што цяпер?

«У выніку неадкладных следчых дзеянняў і на падставе паказанняў сведак затрыманыя тры чалавекі, адзін з якіх з вонкавымі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў раней ажыццяўляў тэлефонныя званкі ў УКДБ з некарэктнымі выказваннямі ў адрас органаў улады», — паведамляе КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?