Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч выказаў падзяку Зянону Пазняку і заклікаў яго вярнуцца ў Беларусь. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі 12 лістапада ў Мінску.

Нагадаем, у нядаўніх заявах Зянон Пазняк рэзка раскрытыкаваў беларускую апазіцыю, заявіўшы, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам і не мае ўласных ідэй і мэтаў.

«Мы ўдзячныя Зянону Пазняку за тое, што ён агучыў тое, аб чым ЛДП гаварыла на працягу 10 гадоў. А Зянон Пазняк сказаў, што ўся наша апазіцыя жыве для таго, каб дзяліць еўрапейскія грошы», — заявіў Гайдукевіч.

Ён адзначыў, што Пазняк ужо шмат гадоў знаходзіцца за мяжой. «Што перашкаджае яму вярнуцца? Толькі адно — яму не хочацца вяртацца.

Як добра сядзець за мяжой і змагацца за шчасце беларускага народа. Знаходзіцца на забеспячэнні Еўропы і ЗША, жыць у добрым еўрапейскім доме, хадзіць па еўрапейскіх вуліцах і пры гэтым змагацца за шчасце нашага беларускага народа», — разважае Алег Гайдукевіч.

«Барацьба за шчасце нашага беларускага народа будзе адбывацца тут: у Мінску, у Гродне, у Гомелі, у Віцебску, у Брэсце. Толькі на тэрыторыі нашай краіны», — заявіў Гайдукевіч.

У сувязі з гэтым ён яшчэ раз прадзякаваў Пазняку і заявіў: «Пара вяртацца на радзіму. Прыязджай, ніхто цябе тут не кране. Ніякай небяспекі для цябе тут няма. Больш за тое — цябе сустрэнуць тут з кветкамі».

Аднак сам намеснік старшыні ЛДП сумняваецца, што Пазняк у Беларусь вернецца. «Семдзесят гадоў чалавеку. У яго нічога тут няма. Партыі — і той няма. Ніхто сюды не прыедзе — ні Пазняк, ні Саннікаў, ні Міхалевіч. Усё, што ім цяпер трэба, — гэта добра ўладкавацца за мяжой. Больш іх нічога не цікавіць», — лічыць Гайдукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?