У Ігналінскім раёне Літвы памежнікі затрымалі яшчэ адну вялікую групу нелегалаў, якія спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі.
Паводле папярэдніх дадзеных, сярод 21 затрыманага — грамадзяне В’етнама і Афганістана, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

У пятніцу ля дарогі была затрыманая група падазроных асоб у вёсцы Трычунай, адтуль да беларускай мяжы каля двух кіламетраў.

Затрыманыя, за выключэннем адной жанчыны, былі без дакументаў. Памежнікі высветлілі, што 16 нелегалаў з’яўляюцца грамадзянамі В’етнама, а 5 — Афганістана.

САДМЛ пачала дасудовае расследаванне па факце незаконнага перасячэння мяжы. Усе нелегалы ​​папрасілі прытулку ў Літве. Пасля апытання нелегалаў размесцяць у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Рукле.

У гэтым годзе гэта ўжо другая затрыманая САДМЛ вялікая група нелегалаў, якія трапілі ў Літву з Беларусі. 1 лістапада ў гэтым жа раёне быў затрыманы таксама 21 нелегал з В’етнама і Афганістана.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?