У Горках (Магілёўская вобласць) ля будынка акадэмічнай бібліятэкі знікла памятная пліта ў гонар Янкі Купалы.
Пра гэта паведамляе газета «Узгорак».

Прарэктар па навучальна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандр Салянік лічыць, што помнік стаяў у няўдалым месцы: сюды прыходзілі выпіваць.

«Вырашана дэмантаваць пліту. Куды яе паставіць цяпер, мы не ведаем.
Прапанавалі выкладчыкам і студэнтам акадэміі пашукаць месца», — сказаў сп. Салянік. — «З іншага боку, у мяне ўвесь час пыталіся, чаму помнік Купалу ёсць, а іншым — няма».

Апошні раз Янка Купала наведаў Горкі 30 чэрвеня 1941 года, калі ехаў у эвакуацыю. Ён заклікаў эвакуяваць і бібліятэку. Да словаў пісьменніка не прыслухаліся. Калі ў Горкі ўварваліся фашысты, частку фондаў разрабавалі, а частку знішчылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?