Распрацоўваючы асенне-зімовую калекцыю абутку, дызайнеры спартыўнага брэнда Adidas натхніліся традыцыйным расійскім стылем і выпусцілі цалкам новую мадэль — adiValenki.

Па форме абутак падобны на сапраўдныя валёнкі, але пры гэтым выкананы з найноўшых сучасных матэрыялаў: экалагічна чыстай воўны, італьянскага лямцу і тэрмапаліўрэтану, які надзейна абараняе ад слоты і халадоў.

У расійскіх інтэрнэт-крамах яны ўжо прадаюцца па 166 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?