Аляксандр Лукашэнка папракае Літву ў «жлобскай» палітыцы ў адносінах да Беларусі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ.

Лукашэнка згадаў пра інцыдэнт з кіданнем бутэлек з запальнай сумессю на тэрыторыю пасольства Літвы ў Мінску. Некаторы час таму аналагічны выпадак адбыўся з пасольствам Расіі ў Беларусі. «Знайшлі гэтых людзей, сёння яны ў месцах не гэтак аддаленых. Яны сёння палітычныя вязні — Літва крычала гвалтам, што яны палітычныя вязні. А калі ім гэтыя бутэлькі кінулі — гэта тэрарызм. Вось іх палітыка. Гэта не падвойныя стандарты, гэта проста жлобская палітыка», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?