Адказваючы на пытаньняў слухачоў радыё «Свабода» на форуме радыё, пасол ЗША ў Беларусі Джордж Крол назваў сёньняшнія заявы старшыні КДБ Беларусі Сьцяпана Сухарэнкі абсурднымі.

«Я лічу, што гэтая заява старшыні КДБ ня мела ніякіх падставаў. Нельга ставіць знак роўнасьці паміж мірнымі вулічнымі акцыямі і праявамі тэрарызму. Я бачыў рэпартажы аб тым, што старшыня КДБ паведаміў, што нейкія амэрыканскія інструктары нібыта навучаюць людзей, як ствараць выбуховыя прыстасовы. Гэта няпраўда. Гэта хлусьня. ЗША змагаюцца з тэрарызмам, а не спрыяюць яму. Беларусы маюць права мірна выказваць свае думкі. І наколькі я ведаю, палітычныя сілы заклікаюць да мірных дэманстрацый. Заявы, што нейкія амэрыканскія арганізацыі нібыта навучаюць кагосьці тэрарызму, абсурдныя і беспадстаўныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0