У вёсцы Атрубак Докшыцкага раёна гарэў рэйсавы аўтобус «ПАЗ 4234». На момант пажару пасажыраў у ім не было, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Як растлумачылі ў МНС, аўтобус рухаўся па маршруце Докшыцы — Крыпулі. Меркаваная прычына ўзгарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтобуса). «Пры спробе самастойнага тушэння пажару атрымаў далоняў
У аўтобусе пашкоджаны маторны адсек і салон.