Мільярдэр і філантроп выступіў у Варшаве ў Польскай акадэміі навук. Сустрэцца з вядомым амерыканцам змаглі навучэнцы, сярод якіх былі і беларусы.

У пачатку 90-х гадоў Джордж Сорас уклаў шмат сродкаў у развіццё навучальных устаноў ва Усходняй Еўропе, каб даць маладым людзям адукацыю свабодную ад марксісцкіх догмаў. Інстытут адкрытага грамадства і фонды Сораса ў розных краінах працягваюць рабіць гэта і сёння, хоць адукацыя ўжо далёка не галоўны напрамак іх дзейнасці.

«Палітыка, якую правозяць ўлады Беларусі і Расеі, бессэнсоўная. Яна вядзе да заняпаду і эканамічнага адставання ад іншых краін свету.
Расея мае выдатны інтэлектуальны патэнцыял, але яго не развіваюць у правільным напрамку. Расейскія кіраўнікі атрымліваюць грошы ад нафты і высылаюць іх за межы дзяржавы , так як не вераць ва ўласную краіну. Эканоміка не развіваецца. У доўгатэрміновай перспектыве гэта прывядзе да катастрофы», - заявіў Джордж Сорас.
Мільярдэр упэўнены: перамены непазбежныя, як у Расеі, так і ў Беларусі.

«Вядома, грамадскія пратэсты душацца, аднак у апошнія гады стала патрыятычным крытыкаваць палітыку, якая прыносіць Расеі шкоду, - заявіў ён. - І гэтыя галасы незадаволенасці немагчыма супакоіць, так як яны абсалютна слушныя і ідуць з самога грамадства, нават з істэблішменту. Так што рана ці позна перамены непазбежныя. Аднак пакуль што ўлады Расеі вядуць краіну ў зусім дрэнным кірунку - нават з пункту гледжання чыста расейскіх нацыянальных інтарэсаў.

Што тычыцца Беларусі - гэта эканамічная няўдача нават па расейскіх стандартах. Беларусь не менш залежыць ад нафты, чым Расея, прычым залежная ад чужой нафты, а значыць, залежная ад Масквы».

Варта дадаць, што ў Беларусі Фонд Сораса лукашэнкаўцы забаранілі яшчэ ў 1997 годзе, абвінаваціўшы яго ў падтрымцы апазіцыі і нацыянальнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?