Парламенцкая асамблея НАТО заклікала ўлады Беларусі, Расіі і Украіны расследаваць факты парушэнняў на выбарах, што прайшлі ў гэтых краінах. Такі заклік утрымліваецца ў рэзалюцыі, прынятай на 58-й сесіі ПА НАТО, якая праходзіла 9–12 лістапада ў Празе, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Парламентарыі краін Паўночнаатлантычнага альянсу заклікалі Беларусь, Расію і Украіну выканаць рэкамендацыі, зробленыя міжнароднымі арганізацыямі, якія назіралі за ходам выбарчых кампаній у трох краінах.

Апрача таго, рэзалюцыя заклікае Беларусь, Расію і Украіну неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных (канкрэтныя імёны ў дакуменце не называюцца).

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да краін — членаў НАТО «падтрымаць дэмакратыю ў краінах Усходняй Еўропы, асабліва ў Беларусі, Грузіі, Расіі і ва Украіне».

Нагадаем, АБСЕ не прызнала парламенцкія выбары, што прайшлі 23 верасня ў Беларусі, свабоднымі і дэмакратычнымі. «Многія абавязацельствы ў межах АБСЕ па дэмакратычных правах грамадзян на свабоднае вылучэнне кандыдатаў і магчымасць свабодна выказваць меркаванне не былі выкананыя. Выбары не праводзіліся справядліва, а працэс падачы скаргаў і апеляцый не гарантаваў эфектыўнага сродку абароны», — гаварылася ў дакладзе назіральнікаў АБСЕ па выніках выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?