Чыжоўскі рынак і мінскі хлебазавод № 1 выставілі на продаж як маёмасныя комплексы.
Аб’явы аб правядзенні 29 снежня адпаведных конкурсаў размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.
Пачатковая цана продажу Чыжоўскага рынку складае больш за 8,8 млрд рублёў. Умовай рэалізацыі з’яўляецца паэтапнае будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу, распрацоўка архітэктурнага праекта якога павінна завяршыцца да 1 сакавіка 2014 года.
Сярод умоў продажу — забудова існуючай пляцоўкі па вуліцах Ракаўскай і Віцебскай паводле Канцэпцыі рэканструкцыі, развіцця і функцыянальнага выкарыстання аб’ектаў нерухомасці і тэрыторыі гістарычнага цэнтра горада з укладаннем інвестыцый у суме, эквівалентнай не менш як $ 13 млн. на працягу трох гадоў з даты падпісання дамовыХлебазавод № 1 Мінска прадаецца за Br125, 6 млрд.
Апошні дзень прыёму заяў на ўдзел у конкурсах — 13 снежня.