З прычыны моцных туманаў ў Беларусі ў найбліжэйшыя суткі абвешчана штармавое папярэджанне.

Ноччу і ў першай палове дня 14 лістапада ў многіх раёнах краіны, а таксама ў Мінску і Мінскай вобласці чакаюцца моцныя туманы.

Бачнасць на дарогах пагоршыцца да 100–500 м.

Сіноптыкі папярэджваюць аб магчымым ускладненні сітуацыі на дарогах і просяць удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

Ва ўмовах абмежаванай бачнасці рэкамендуецца пазначаць сябе на дарозе. Пешаходам пры дапамозе святлоадбівальных элементаў, а кіроўцам — уключыўшы блізкае святло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?