15 лістапада ў парку «Ляшчынец», размешчаным у Савецкім раёне Гомеля, пройдзе акцыя па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі, у якой возьмуць удзел бяздомныя.

Як паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама, акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна сумесна з аддзелам унутраных спраў і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Пасля заканчэння ўборкі ўдзельнікам акцыі будзе аказана сацыяльная дапамога — іх накормяць абедам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?