Вядомы рускі падарожнік і мастак Фёдар Конюхаў прыехаў у беларускую сталіцу, каб дапамагчы сваім сябрам-святарам пабудаваць храм Богаяўлення ў Лошыцы.
Пра гэта ён паведаміў 13 лістапада на сустрэчы з журналістамі і сваімі прыхільнікамі ў Мінску.

Конюхаў прывёз з сабой 40 карцін, якія можна будзе ўбачыць з 13 па 30 лістапада ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі ў Палацы мастацтва.

Расказваючы пра сябе, Конюхаў паведаміў, што з дзяцінства хацеў стаць святаром. «Я прыняў сан святара 22 мая 2010 года. Думаў, што стану святаром у 50 гадоў і паеду на Поўнач у глухую паморскую вёсачку маліцца за тых, хто плавае і вандруе, а стаў ім толькі ў 58 гадоў», — сказаў ён. Конюхаў дадаў, што ў яго родзе ёсць пяць кананізаваных святых.

Адказваючы на пытанне аб тым, хто фінансуе яго праекты, Конюхаў адзначыў, што спонсары былі і ёсць розныя, у залежнасці ад мэт і задач праграм: навуковыя яны, экалагічныя, спартыўныя ці рэкламныя.

«Фінансавалі і ваенныя, а апошнім часам спонсары ўсе больш спартыўныя ці рэкламныя. На навуку цяпер сродкаў выдзяляюць мала», — удакладніў падарожнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?