Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» атрымаў першую перамогу ў сезоне на міжнароднай арэне. У Кубку Еўрачэленджа «Цмокі» на «Мінск-Арэне» сёння выйгралі ў кіпрскага «Апалона» 93:62.

Нагадаем, што ў першым туры «Цмокі» прайгралі ў гасцях французскаму «Гравелену» 63:96

Наступны матч у Еўрачэленджы мінчане згуляюць 20 лістапада ў Мінску з «Нансі», 27 лістапада гульня з «Гравэленам».

А 17 лістапада (субота) у Адзінай лізе ВТБ «Цмокі» на «Мінск-Арэне» гуляюць з маскоўскім ЦСКА. Пачатак у 17:00.

Пакуль у гэтым турніры (ліга ВТБ) у беларусаў пяць паразаў у пяці матчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0