Спрабуючы незаконна трапіць на тэрыторыю Еўраcаюза, выхадзец з Каўказа заблудзіўся на беларуска-літоўскай мяжы і вярнуўся ў Беларусь.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі,
раніцай 12 лістапада паміж пунктамі пропуску "Доцішкі" і "Эйшышкес" (Літва) за 150 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы памежны нарад Лідскага атрада затрымаў маладога чалавека без дакументаў. Аказалася, што жыхар Каўказскага рэгіёну ноччу незаконна перасёк дзяржаўную мяжу, аднак затым страціў арыенціроўку і вярнуўся ў Беларусь.
Канчатковай кропкай нелегальнага маршруту парушальніка дзяржаўнай мяжы была Нямеччына, дзе ён хацеў знайсці лепшае жыццё.