Увечары 13 лістапада на тэрыторыі сталічнай школы № 23 у мікрараёне Сухарава аўтамабіль Porsche Cayenne насмерць збіў дзіця.

На дадзены момант вядома, што гэта быў хлопчык дзевяці гадоў. Ён быў адзіным дзіцем у сям’і, яго выхоўвала мама.

Абставіны наезду высвятляюцца. Прадстаўнікі ДАІ паведамілі, што за рулём Porsche Cayenne быў 37-гадовы мужчына, жыхар аднаго з навакольных дамоў.

Наезд адбыўся каля 19.00. У 19:04 відавочцы выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця, але нічога не змаглі зрабіць.

Каля школы, акрамя супрацоўнікаў Следчага камітэта, ДАІ і прадстаўнікоў СМІ, сабраліся і бацькі вучняў школы і жыхары суседніх дамоў.
Каля 30–40 чалавек проста прыйшлі на месца трагедыі. Нехта прынёс кветкі, хтосьці — свечкі, хтосьці — мяккія цацкі.

Звярніце ўвагу — тэрыторыя школы практычна не асветлена. Дзеці выходзяць з будынка ў цемру.

Звярніце ўвагу — тэрыторыя школы практычна не асветлена. Дзеці выходзяць з будынка ў цемру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?