Тлумачаць беларускія праваахоўнікі сваю адмову ў дапамозе супрацьдзеянню хакерам, што «перахопліваюць» анкеты электроннай рэгістрацыі віз у польскім консульстве, тым, што гэта «несупрацьзаконна». Так адказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка на папрокі аб немагчымасці атрымаць электронную рэгістрацыю для падачы дакументаў на візу.

«Хтосьці прыдумаў добрую сістэму, гэта называецца „скрыпт“, і яны заўсёды гатовыя: калі мы пускаем магчымасць рэгістрацыі, яны запускаюць гэты „скрыпт“, які аўтаматычна блакуе магчымасць рэгістрацыі.

І нам кажуць, што гэта — не супрацьзаконна, што можна так рабіць».

Тое, што гэта сапраўдныя групоўкі са сваімі хакерамі, супрацоўнікі амбасады высветлілі «вопытным шляхам» — аднаго разу выставілі на сайт адразу некалькі дзесяткаў тысяч візавых анкет.

На тое, каб зняць іх «з рынку» гэтым адмыслоўцам спатрэбілася… 12 хвілін. Але калі гэтыя анкеты пачалі прадаваць проста ля ўвахода ў консульства, то ніякіх дзеянняў супраць іх міліцыя зноў не прымала. Тлумачыла гэта тым, што няма ніякіх доказаў іх супрацьпраўнай дзейнасці.

Супрацоўнікі амбасады і консульскага аддзела шукаюць магчымасці супрацьддзеяння беларускім хакерам, але пакуль нічога зрабіць не могуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?