На цэнтральнай плошчы каля чыгуначнага вакзала ў Гродна будзе ўсталяваная скульптура аленя Святога Губерта.
Пераможцамі конкурсу на распрацоўку эскізнага праекта дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыі, якая будзе размешчана ў цэнтры плошчы, сталі скульптары Вадзім Мацкевіч і Аляксандр Прохараў з Мінска.Камісія гарвыканкама, вызначыўшы пераможцы конкурсу, паставіла некалькі ўмоў для дапрацоўкі праекта. Заўважым, што адзін з аўтараў праекта — Вадзім Мацкевіч — ураджэнец Гродна.
0
0
0
0
0
0