Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра замежных справаў Аляксандр Гур’янаў. «З сакратарыятам Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА, ангельская абрэвіятура — WTO) мы дамовіліся аб канкрэтных мерах, пазітыўныя сігналы ад Еўрасаюза і ЗША ёсць, справа зараз за тэхнічнымі захадамі і актыўным прасоўваннем перамоўнага працэсу», — сказаў Гур’янаў.

Расія далучылася да СГА сёлета і дэ-факта Беларусь ужо жыве па нормах СГА, бо належыць да Мытнага саюза з Расіяй, усе параметры ў якім у рэальнасці вызначае Масква. Мяркуецца, што далучэнне да СГА прывядзе часам да паляпшэння канкурэнтаздольнасці, аднак па першым часе можа павялічыць прыток замежнай тэхнікі і прадуктаў на беларускі рынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?