Расія прапанавала Беларусі дамовіцца аб пастаўцы 2-2,5 мільёна тон беларускіх нафтапрадуктаў на расійскі рынак. Па словах кіраўніка міністэрства энергетыкі РФ Аляксандра Новака, пастаўкі патрэбныя Расіі "для дадатковых гарантый і больш устойлівай сітуацыі". Мяркуецца, што беларускія нафтапрадукты будуць пастаўляцца ўзамен паставак расійскай нафты ў Беларусь.

Адказ Беларусі быў хуткім. "Мы хацелі б мець эканамічную выгаду ад такіх паставак", - заявіў намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Аляксандр Гур'янаў. Ён расказаў, што сёлета Беларусь неаднаразова выстаўляла нафтапрадукты на біржавых пляцоўках у Расіі, аднак попыту на іх не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0