Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер заходні 4–9 м/с, ноччу па паўночным усходзе парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +3°С, максімальная днём +1–6°С.

У Мінску заўтра будзе без істотных ападкаў. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу каля 0°С, максімальная днём +3–5°С.

У наступныя двое сутак, 17–18 лістапада, па Беларусі будзе таксама без істотных ападкаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +3°С, максімальная днём +1–7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?