Сёння кіраўніку ансамбля «Сябры» Анатолю Ярмоленку спаўняецца 65 год. «Наша Ніва» узгадала 5 фактаў з жыцця лідара аднаго з самых важных ВІА ў гісторыі Беларусі.
1. Анатоль Ярмоленка нарадзіўся не ў Беларусі.Ягоная радзіма — горад Казацін у Вінніцкай вобласці. Музычную кар’еру артыст пачаў у Ансамблі песні і танца Дома афіцэраў Бакінскай вайсковай акругі ПВА. Сам
Ярмоленка лічыць, што менавіта войска і зрабіла яго музыкам. Там ён сустрэў Мусліма Магамаева,які вельмі паўплываў на Ярмоленку. «Свайго сына я ледзь не за руку адвёў у ваенкамат, бо гэта школа жыцця» — казаў музыка ў адным з інтэрв’ю.
2. Для «Сяброў» пісалі найлепшыя паэты. А пасля тыя песні сталі народнымі. Як «Гуляць дык гуляць» на верш Уладзіміра Някляева ці «А я
3. Ярмоленка сцвярджае, што ў песні «Слухай бацьку!» ён не меў на ўвазе нікога канкрэтна.Песня была запісаная напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. У ёй ёсць радкі кшталту: «Когда наш батька начинает песни петь, то соловьи в лесах застенчиво краснеют». Спявак кажа што вядзецца пра абагулены вобраз беларускага бацькі.
Напрыклад, вось такі, часоў перабудовы.4. У «Сяброў» быў супольны тур з ветэранамі англійскага року Smokie— тады англічане прыйшлі ў захапленне ад песні «Купалінка», а творчасць «Сяброў» назвалі «сусветнай скарбніцай». Ствараў Ярмоленка ірок-н-ролы .
5. У інтэрв’ю музыка любіць згадваць, як у маладосці да яго ліплі дзяўчаты —напрыклад, ён вёз дамоў сяброўку з Бабруйска, а дома яго чакала прыхільніца з Казахстана, якая прыехала да Ярмоленкі «выходзіць замуж». І такі выпадак быў далёка не адзінкавым.