Паводле iнфармацыi галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольгi Фядотавай, сонечнае камфортнае надвор’е пратрымаецца толькi ў чацвер—пятнiцу.

Аднак ужо ў суботу месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 4—9 градусаў цяпла, а ўдзень — 13—19, на Брэстчыне — да 22 градусаў. Кароткачасовыя дажджы, галоўным чынам, па ўсходу краiны захаваюцца i ў нядзелю, а ўначы тэмпература паветра чакаецца ў межах ад мiнус 1 да 5 градусаў цяпла.

Самыя iстотныя замаразкi чакаюцца ў ноч на 30 красавiка i 1 мая, калi будзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. Дзённая тэмпература ў нядзелю, панядзелак i аўторак будзе не вышэй 6—12 градусаў, толькi 29 красавiка па паўднёваму захаду да 15—17 градусаў.

Сiноптыкi падлiчылi, што ў гэтыя днi тэмпература паветра ўдзень у Мiнску будзе не вышэй 7—10 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?