Замежным інвестарам у Беларусі плануюць у 2013 годзе даць магчымасць набываць зямлю ў прыватную ўласнасць. Пра гэта паведаміў сёння на Кансультатыўнай радзе па замежных інвестыцыях міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

«Ужо ў 2013 годзе мы плануем вырашыць пытанні з прадастаўленнем замежнаму інвестару магчымасці атрымаць зямлю ў прыватную ўласнасць», —
адзначыў ён.

Таксама ёсць намеры змяніць парадак ацэнкі аб’ектаў нерухомасці, пабудаваных па будаўнічых нормах 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Яшчэ адно плануемае новаўвядзенне — спрасціць працэс перадачы інвестару збанкрутаванай арганізацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?