Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці праверыў камунальнае спартыўнае ўнітарнае прадпрыемства «Хакейны клуб «Гомель» і выявіў асобныя парушэнні і недахопы ў яго працы.

У штаце хакейнага клуба ёсць трэнер-урач і трэнер-масажыст, але клубам не атрыманы спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне медыцынскай дзейнасці.

Устаноўлена, што ХК «Гомель» дапушчана парушэнне парадку вядзення бухгалтарскага ўліку даходаў і расходаў па бягучай дзейнасці, паступлення сродкаў бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, з 1 студзеня 2012 года бухгалтарскі ўлік не ажыццяўляўся з прымяненнем новага тыпавога плана рахункаў. Гэтыя парушэнні пацягнулі прадастаўленне клубам у Міністэрства спорту і турызму і аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама скажоных статыстычных даных.

Клуб таксама, парушаючы заканадаўства, не інфармаваў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пра наяўнасць сямі вакансій.

Цяпер КДК вобласці разглядаецца пытанне аб прыцягненні клуба і службовых асоб, якія дапусцілі парушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?