Лукашэнка на нарадзе 15 лістапада па пытанні рэфармавання МУС скептычна выказаўся наконт планаванай забароны на продаж у Мінску мацаваных пладова-ягадных вінаў.

«Гэтыя забароны нічога талковага не дадуць, — цытуе яго прэс-служба. —

Збярыцеся і сур’ёзна падумайце над тым, да чаго гэта можа прывесці. Забароннымі метадамі мы нічога не зробім».

«Папраўчыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі, медвыцвярэзнік — трэба сур’ёзна паглядзець на гэтую сістэму, дзе трэба — узнавіць, дзе не трэба — ліквідаваць. Разумна падысці. У нас гэта праблема. І трэба, можа быць, гэтымі шляхамі змагацца, — сказаў Лукашэнка. — І сёння гэта функцыя міліцыі, бо заўтра — гэта ўжо парушэнне грамадскага парадку, калі цябе з вуліцы забралі, гэта прадухіленне будучых злачынстваў. Але трэба, каб за гэта заплаціў, і добра. Няма грошай — забяспечце яго такой працай, каб яму больш не было хацелася туды трапляць і каб вы атрымалі за гэта пэўныя грошы».

Зварот Лукашэнкі быў адрасаваны не толькі да МУС, але і да старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?