Генеральнай пракуратурай Беларусі 15 лістапада ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці накіравана крымінальная справа па абвінавачанні былога першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Ігара Васільева,
паведамілі ў Генпракуратуры.

Васільеву інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры), за заключэнне інвестыцыйнага дагавора паміж Мінскім гарвыканкамам і суб’ектам гаспадарання Чэхіі.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачванага пакінута ранейшай — утрыманне пад вартай.

Васільеў быў затрыманы 6 ліпеня гэтага года супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі пры атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Пасля затрымання ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?