Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Івана Чавуса начальнікам галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка таксама падпісаў указ аб прыпыненні ваеннай службы генерал-маёруАляксандру Мяжуеву ў сувязі з выбраннем дэпутатам палаты прадстаўнікоў на ўвесь тэрмін яго паўнамоцтваў і вызваленні яго ад пасады начальніка галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл.

Камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны генерал-маёрАндрэй Раўкоў.

Начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прызначаны генерал-маёрАляксандр Вальфовіч.

Намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны палкоўнік Вадзім Дзенісенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?